Analityka

Дыябет, хваробы шчытападобнай залозы, праблемы са зрокам. На што ўсё часцей хварэюць беларускія дзеці?

Падлетак у палаце
Падлетак у палаце. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Tima Miroshnichenko / Pexels

Эндакрынныя захворванні ў беларускіх дзяцей за пяць гадоў сталі выяўляць на 71 % часцей, хваробы апорна-рухальнага апарату – на 38 %, вачэй – на 23 %. «Белсат» вывучыў афіцыйную статыстыку за 2020–2025 гады, высветліў, якія хваробы часцей дыягнастуюцца ў дзяцей, дзе сітуацыя змянілася найбольш і ці стае краіне педыятраў ды ложкаў.