Merkavanni

Лукашэнка выкарыстоўвае вайну, каб застацца ва ўладзе

Расейскія танкі рухаюцца падчас сумесных расейска-беларускіх ваенных вучэнняў «Захад-2025» на палігоне каля Барысава, Беларусь. 15 верасня 2025 года. Фота: Olesya Kurpyayeva / AFP / East News
Расейскія танкі рухаюцца падчас сумесных расейска-беларускіх ваенных вучэнняў «Захад-2025» на палігоне каля Барысава, Беларусь. 15 верасня 2025 года. Фота: Olesya Kurpyayeva / AFP / East News

Як бачым з апошніх падзей, галоўная задача Доналда Трампа – гэта не ўсталяванне справядлівага міру. Як яшчэ ацэньваць ціск на ахвяру пры зняцці захадаў уздзеяння з агрэсара? Справядлівы мір магчымы, калі яго формула ўключае ратаванне мільёнаў украінцаў ад генацыду, непазбежнага пры расейскай акупацыі. Мэта Трампа – прадэманстраваць свае дыпламатычныя здольнасці. Чалавечыя ахвяры не бяруцца да ўвагі. Наўрад ці можна разлічваць на адміністрацыю Трампа як на саюзніка ў дэмакратычным транзіце ў Беларусі.