Найбліжэйшымі днямі ў Беларусі захаваецца халаднаватае восеньскае надворʼе. Днём паветра прагрэецца максімум да +16 °С, аднак уночы тэмпература месцамі апусціцца ніжэй за нуль. Сіноптыкі таксама прагназуюць месцамі кароткачасовыя дажджы, ранішнія туманы і слабы галалёд.