Член Савету Рэспублікі і дырэктарка «Салігорскай птушкафабрыкі» Іна Талкачова ўвайшла ў лік 100 жанчын, якіх Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (ФАО) адзначыла за ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі і харчовай бяспекі. Цырымонія ўшанавання лаўрэатак адбудзецца 15 кастрычніка ў Рыме ў межах Сусветнага харчовага форуму.