Расейскае выданне Baza паведаміла пра затрыманне трох хакераў, якія атакавалі «Додо Пиццу» і скралі персанальныя звесткі работнікаў і кліентаў. Сярод фігурантаў, як сцвярджаецца, ёсць беларус. Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніцаў пакуль няма.