Naviny

Ціханоўская заклікала краіны АБСЕ супрацьдзеяць пераследу беларусаў у выгнанні

img
Удзельнікі Варшаўскай канферэнцыі чалавечага вымярэння АБСЕ. Варшава, Польшча. 14 кастрычніка 2026 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Кіраўніца Пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская апавяла пра транснацыянальныя рэпрэсіі, што чыняць улады Беларусі, удзельнікам Варшаўскай канферэнцыі чалавечага вымярэння АБСЕ. Лідарка заклікала краіны арганізацыі трымаць гэтую тэму ў парадку дня.