Naviny

Адбылася прэм’ера «гістарычнага дэтэктыву» – праграмы Паўла Мажэйкі «Беларускі след»

img
Тэлевядоўца і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка падчас здымак праграмы «Беларускі след». Варшава, Польшча. 29 жніўня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

На YouTube-канале Belsat History апублікаванае першае выданне праграмы Паўла Мажэйкі «Беларускі след». Аўтар называе яе гістарычным дэтэктывам. Першы выпуск прысвечаны беларускім партызанам у пачатку 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калі краіна была падзеленая паміж Польшчай і Савецкай Расеяй.