Vajna

Украіна мае праблемы з ракетнай выведкай і Starlink. Гэта выглядае як ціск Трампа. Што рабіць?

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Анкорыдж, Аляска. 13 кастрычніка 2026 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Molly Riley / The White House / Flickr

Да Украіны ўжо прынамсі двойчы не дайшлі сігналы саюзнікаў пра запуск Расеяй балістычных ракет, а для ўкраінскіх дронаў раптам з’явіліся абмежаванні ў спадарожнікавай сувязі Starlink. Палітыкі і эксперты падазраюць, што гэта звязана з ціскам Злучаных Штатаў на Украіну, расейскім палівам і ўдарамі па НПЗ. Еўропа хацела б дапамагчы, але пазбавіцца тэхналагічнай залежнасці ад ЗША няпроста.