За шэсць гадоў беларускія чныоўнікі правялі больш за 450 сустрэч і іншых мерапрыемстваў з прадстаўнікамі 75 краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, спрабуючы знайсці альтэрнатыву заходнім партнёрам. Аднак актыўная дыпламатыя далёка не заўсёды ператвараецца ў новыя кантракты і рост экспарту, як рэгулярна патрабуе Аляксандр Лукашэнка. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі інстытуту «Палітычная сфера» у працы «Далёкія альтэрнатывы: Беларусь і «далёкая дуга» ў 2020–2026 гадах». «Белсат» сабраў галоўнае адтуль.