Naviny

У Эстоніі за адмыванне грошай будуць судзіць беларуса. За тры месяцы праз яго прайшоў амаль мільён еўраў

img
Від на стары горад. Таллін, Эстонія. Фота: Andres Garcia / Unsplash

У Эстоніі пракуратура перадала ў суд справу грамадзяніна Беларусі, які абвінавачваецца ў адмыванні грошай у складзе злачыннай групоўкі. 47-гадовы мужчына, як сцвярджае следства, і арганізоўваў сумнеўныя ўгоды з гатоўкаю і крыптавалютаю, і беспасярэдне ўдзельнічаў у гэтым.