Naviny

Дроны атакавалі мегадата-цэнтр «Сбера» ў Балакаве. У Расеі – масавы збой інтэрнэт-сэрвісаў

Няма падключэння да інтэрнэту. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: club.dns-shop.ru
Няма падключэння да інтэрнэту. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: club.dns-shop.ru

Украінскія беспілотнікі атакавалі новы дата-цэнтр «Сбербанка» ў Балакаве Саратаўскай вобласці – у банку факт атакі пацвердзілі. У той жа дзень расейскія карыстальнікі сталі паведамляць пра масавы збой у працы сайтаў, банкаўскіх праграмаў і маркетплэйсаў.