Naviny

Жывапісныя горы каля Салігорску могуць разабраць на ўгнаенні

Горы пад Салігорскам. Фота: planetabelarus.by
Горы пад Салігорскам. Фота: planetabelarus.by

Славутыя салігорскія тэрыконы, праз якія ваколіцы гораду празвалі «беларускім Марсам», з часам могуць знікнуць. Салявыя адвалы вышынёй да 160 метраў прапануюць не назапашваць далей, а развозіць па бедных пясчаных палях як угнаенне.