Analityka

Менш пладовага віна, больш каньяку. Як змяніліся алкагольныя звычкі беларусаў

Мужчына п'е піва
Мужчына п'е піва. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Maria Camila Castaño / Pexels

Белстат апублікаваў звесткі пра спажыванне алкаголю ў Беларусі за 2025 год. Паводле яе, беларусы п'юць усё менш – за апошнія чатыры гады спажыванне скарацілася на 9 %. Але калі параўнаць паказнікі за дзесяць гадоў, зніжэнне складзе менш за 3 %. «Белсат» вывучыў звесткі афіцыйнай статыстыкі і высветліў, дзе ў краіне п'юць найбольш, а таксама параўнаў беларускія паказнікі з міжнароднымі даследаваннямі.