Kamentar

600 выдадзеных дакументаў, але прызнанне толькі ў планах: што з «пашпартам Новай Беларусі»

img
«Пашпарт Новай Беларусі». Фота: tsikhanouskaya.org

Беларускі пашпартны цэнтр выдаў 600 «пашпартоў Новай Беларусі» і рыхтуе дыстанцыйны збор біяметрыі. Аднак прызнанне дакументу на ўзроўні дзяржаўнага малаверагоднае, сказаў «Белсату» старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Цяпер ідзе праца над тым, каб замежныя ўстановы прымалі «пашпарт Новай Беларусі» як дадатковае пацвярджэнне асобы пры легалізацыі за мяжой.