Merkavanni

Чаму Беларусь – сярод цэляў удараў NATO ў адказ на расейскі напад на Еўропу?

Рэспубліка Беларусь на палітычнай мапе Еўропы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia
Рэспубліка Беларусь на палітычнай мапе Еўропы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

На варшаўскай канферэнцыі аб бяспецы галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі NATO у Еўропе генерал Алексус Грынкевіч упершыню публічна апісаў новую стратэгію Альянсу на выпадак расейскага нападу на еўрапейскіх чальцоў NATO. Сярод цэляў для ўдараў у ёй названыя расейскія камандныя пункты і сістэмы СПА ў Беларусі, Калінінградскай вобласці і каля Санкт-Пецярбургу.