Калі Расея нападзе на суседзяў Беларусі, NATO мае «тэорыю перамогі», якая ўключае ракетныя ўдары па беларускай тэрыторыі. Як сталася, што Беларусь пераўтварылася ў мішэнь? «Белсат» распытаў пра гэта прадстаўнікоў BELPOL Мацвея Купрэйчыка і Уладзіміра Жыгара, а таксама кіраўніка Інстытуту даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзіма Мажэйку.