Merkavanni

Ці ўдасца Беларусі пазбегчы вайны і хто яе туды ўцягвае

Вайскоўцы NATO працуюць у Аб'яднаным цэнтры аперацый і выведкі (COIC) падчас вучэнняў NATO «Avenger Triad 26» на базе «Клэй-Казернэ» ў Вісбадэне, Нямеччына. 9 кастрычніка 2026 года. Фота: Hannes P. Albert / AFP / East News

НАТО заяўляе, што ў выпадку нападу Расеі нанясе ўдар у адказ, у тым ліку і па расейскіх аб’ектах у Беларусі. А Аляксандр Лукашэнка раптам загаварыў пра тое, што трэба сябраваць з суседзямі. 13 кастрычніка правёў нараду з сілавікамі і заявіў: «Не павінна быць з нашага боку такіх дзеянняў, якія расцэньваліся б як агрэсія». З новай вастрынёй паўстае пытанне, ці ўдасца Беларусі пазбегчы вайны і хто яе туды ўцягвае.