Analityka

«Беларусь не бамбяць, а таксі разбамбілі»: як удары па «Яндексе» ўплываюць на беларусаў

img
Лагатып «Яндекса» каля штаб-кватэры кампаніі ў Маскве, Расея. 7 чэрвеня 2022 года. Фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Удары ўкраінскіх дронаў па дата-цэнтрах «Яндекса» выклікалі збоі ў сэрвісах, якімі карыстаюцца ў тым ліку беларусы. Ці ёсць рызыка страціць звесткі, чым замяніць недаступныя паслугі і што гэтыя атакі паказалі пра залежнасць Беларусі ад расейскай інфраструктуры, «Белсат» разбіраўся разам з экспертамі.