Украіна рыхтуе санкцыйныя спісы, у тым ліку супраць беларускіх мабільных аператараў, чыя інфраструктура выкарыстоўваецца для атак беспілотнікаў па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў пасля сустрэчы са Святланаю Ціханоўскай. Ён таксама адзначыў, што Кіеў гатовы дзяліцца з беларускімі добраахвотнікамі досведам у дронавых тэхналогіях – гэтак ён пракаментаваў стварэнне беларускай роты БПЛА ў складзе Збройных сілаў Украіны.
Naviny
Сыбіга пасля сустрэчы з Ціханоўскай: Лукашэнка спрабуе ўцягнуць беларусаў у вайну