Analityka

«Дыялог ён успрымае як граблі, на якія не варта ізноў наступаць». Ці магчымы разварот Лукашэнкі да Еўропы?

Сцягі Еўразвязу і Рэспублікі Беларусь лунаюць побач на флагштоках. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia
Сцягі Еўразвязу і Рэспублікі Беларусь лунаюць побач на флагштоках. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Дыялог з Вашынгтонам Менск ужо вядзе, але наконт паляпшэння стасункаў з Еўразвязам – пакуль толькі намеры і заявы. Ці могуць адносіны Беларусі з ЕЗ істотна палепшыцца, стаць такімі, якімі яны былі да выбараў 2020 года? «Белсат» спытаў пра гэта экспертаў у некалькіх еўрапейскіх краінах. Чатыры эксперты сыходзяцца ў галоўным: поўнага развароту ў адносінах Менску і Еўразвязу не будзе, магчымае толькі абмежаванае збліжэнне.