Белстат падлічыў, што за 8 месяцаў года ў Беларусь завезлі спажывецкіх тавараў на $ 12,1 млрд, і гэта на 21,2 % больш у параўнанні з летась. У гэтай катэгорыі тавараў нашая краіна «праела» $ 739 млн, бо экспарт не паспявае за імпартам.