Часам прамаўчаць, каб не сказаць лішняга. Не абмяркоўваць палітыку, асабліва ў грамадскіх месцах і з незнаёмымі. Абмежаваць кантакты з сябрамі і сваякамі за мяжой. Усё гэта цяпер – звычайныя захады бяспекі для беларусаў, якія хочуць заставацца на радзіме і не займець праблемаў. Як змяняе чалавека шматгадовае жыццё ва ўмовах рэпрэсіяў? Як становяцца звычайнымі рэчы, на якія раней ніколі не пагадзіўся б? Ці можна гэтаму супраціўляцца? Абмяркоўваем з беларусамі і крызісным псіхолагам Аленай Грыбанавай.
Analityka
Паміж ПТСР і стакгольмскім сіндромам: псіхолаг – пра тое, што адбываецца з людзьмі ў Беларусі