Kamentar

«Плюсаў для Беларусі я тут не бачу». Навошта Лукашэнку азотны камбінат з Трампам і Пуціным?

Від на хімічны камбінат «Горадня Азот». Горадня, Беларусь. Фота: LookByMedia
Від на хімічны камбінат «Горадня Азот». Горадня, Беларусь. Фота: LookByMedia

Аляксандр Лукашэнка мае намер прапанаваць ЗША далучыцца да праекту будаўніцтва ў Беларусі азотнага камбінату, узяць удзел у якім раней ужо пагадзіўся «Газпрам». Паводле эканамісткі, прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў эканоміцы і фінансах Алісы Рыжычэнкі, праект, што робіць стаўку на перапрацоўку імпартнай сыравіны, сумнеўны з эканамічнага гледзішча і небяспечны з улікам залежнасці ад яго пастаўніка.