У апошнія месяцы беларускія ўлады прынялі шэраг захадаў, накіраваных на павышэнне нараджальнасці, якая падае ўжо 10 гадоў запар. Аднак дзейснай сістэмнай палітыкі да гэтага часу няма, таму маладыя мамы застаюцца ва ўразлівым становішчы, а кошт мацярынства для іх вельмі высокі. «Белсат» абмеркаваў у эфіры з эксперткай, чаму так адбываецца і на што варта было б звярнуць увагу пры развязанні праблемы.