Naviny

Праваабарончая кааліцыя заклікала Захад не ацэньваць Беларусь толькі паводле колькасці вызваленых

Беларускія сілавікі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org
Беларускія сілавікі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: spring96.org

Кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацыяў заявіла, што нягледзячы на вызваленне каля 900 палітвязняў з ліпеня 2024 года, інтэнсіўнасць рэпрэсіяў у Беларусі не зніжаецца. За гэты ж час фігурантамі крымінальных справаў зрабіліся больш за тры тысячы чалавек, а колькасць прызнаных палітвязнямі вырасла амаль на паўтары тысячы.