Kamentar

Не той маштаб: чаму вучэнні АДКБ у Беларусі не нервуюць Захад

img
Удзельнікі вучэнняў АДКБ з Казахстану і Кыргызстану. Віцебск, Беларусь. 11 кастрычніка 2026 года. Фота: modmilby / Telegram

У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні АДКБ «Нязломнае братэрства – 2026». Жаўнеры трэнуюцца далёка ад заходніх межаў, дый удзельнікаў сёлета менш, чымся летась. Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у эфіры «Белсату» адзначыў, што суседзі Беларусі на гэтыя манеўры ніяк не адрэагавалі: маўляў, ніякай пагрозы не бачаць.