Naviny

Дырэктару Dana Mall выставілі абвінавачанне пасля таго, як снег з даху гандлёвага цэнтру траўмаваў дзяўчыну

img
Гандлёвы цэнтр Dana Mall у Менску. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: bestbelarus.by

Следчыя кажуць, што 33-гадовы дырэктар Dana Mall не запэўніў бяспечнага стану прылеглай да будынку тэрыторыі і эксплуатацыі абсталявання, а таксама не зрабіў захады для агароджвання небяспечнай зоны. У выніку здарэння атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні дзяўчына ўнізе.