Kamentar

BELPOL апублікаваў вялікі даклад пра мілітарызацыю Беларусі да Варшаўскага форуму бяспекі

Прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык
Прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык на Варшаўскім форуме бяспекі. Варшава, Польшча. 12 кастрычніка 2026 года. Фота: Белсат

У Беларусі сціраецца мяжа між вайсковым і цывільным, прамысловасць працуе на расейскую ваенную замову, трывае пашырэнне «мабілізацыйнага рэзерву» і індактрынацыя моладзі, пануе расейская прапаганда, а вайсковы суверэнітэт юрыдычна страчаны. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, які BELPOL апублікаваў перад Варшаўскім форумам бяспекі – і які абмяркуюць на форуме за круглым сталом.