Naviny

МЗС Беларусі: мы гатовыя да аднаўлення адносінаў з Польшчай

img
Максім Рыжанкоў на агульнапалітычнай дыскусіі 81-й сесіі Генасамблеі ААН 26 верасня 2026 года, Нью-Ёрк. Фота: Служба новостей ООН / YouTube

Пасля першай за 10 гадоў сустрэчы з польскім міністрам замежных справаў Радославам Сікорскім кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў працягвае раздаваць інтэрв'ю. У чарговым ён узгадаў, як прайшла іхная размова, і заявіў, што спадзяецца на пацяпленне адносінаў Беларусі і Польшчы.