Naviny

У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026»

Удзельнікі вучэнняў АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026». Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram
Удзельнікі вучэнняў АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026». Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

У Беларусі пачаліся вучэнні Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы: у Віцебску адкрылася камандна-штабное вучэнне міратворчых сілаў АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026», а ў Старых Дарогах – спецыяльныя вучэнні «Бар'ер-2026» з падраздзяленнем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медычнага забеспячэння.