Naviny

Цягнікі паміж Менскам і Адлерам мяняюць маршрут з «тэхнічных прычынаў»

img
Цягнік на вакзале ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Афіцыйная старонка Беларускай чыгункі / Facebook

11 кастрычніка цягнікі № 301 Адлер–Менск і № 302 Менск–Адлер будуць ехаць у абыход пашкоджанага ўкраінскімі атакамі ўчастку чыгункі ў Бранскай вобласці Расеі, а таксама не будуць праязджаць Гомель. Замест яго цягнікі пройдуць праз Бранск, Смаленск і Воршу.