Naviny

Сэрвісы «Яндекс» палеглі пасля трэцяй атакі беспілотнікаў на дата-цэнтры

img
Таксі «Яндекс.Go» ў Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

У ноч на 11 кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі дата-цэнтр «Яндекс» у расейскім Уладзіміры: ён стаў трэцім дата-цэнтрам кампаніі, атакаваным за апошні тыдзень. У выніку карыстальнікі, у тым ліку Беларусі, паведамілі пра масавыя збоі ў працы сэрвісаў «Яндекс».