Naviny

На фоне дэфіцыту кадраў улады спрашчаюць найманне мігрантаў на рабочыя пазіцыі

Працоўныя мігранты з Узбекістану. Фота: скрыншот з відэа тэлеграм-канала «Migrantlar 24 | Мусофирлар»
Працоўныя мігранты з Узбекістану. Фота: скрыншот з відэа тэлеграм-канала «Migrantlar 24 | Мусофирлар»

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны абнавіла на 2027 год пералік прафесій і пасадаў, на якія замежнікаў можна наймаць паводле спрошчанай схемы. Спіс рабочых прафесій пашырыцца з 29 да 31 пазіцыі, а пералік пасадаў службоўцаў, наадварот, скароціцца з 18 да 16.