Naviny

Выцек з «Обращения.бел»: імёны, тэлефоны і тэксты скаргаў знайшліся ў Telegram-боце

Чалавек з камп'ютарам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: times.bntu.by
Чалавек з камп'ютарам. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: times.bntu.by

Асабістыя звесткі карыстальнікаў сістэмы «Обращения.бел», праз якую беларусы звяртаюцца ў дзяржаўныя органы, разам з тэкстамі скаргаў апынуліся ў папулярным Telegram-боце для гандлю данымі. Афіцыйна пра выцек не паведамлялася.