Analityka

Больш за 3500 украінскіх дзяцей і гандаль людзьмі. Што гаворыцца пра Беларусь у дакладзе Дзярждэпу

Чалавек у кайданках
Чалавек у кайданках. Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels.com

Першы за пяць гадоў прысуд у справе аб гандлі людзьмі не дапамог Беларусі палепшыць ацэнку Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША. У новым дакладзе Trafficking in Persons Report 2026 амерыканскае ведамства зноў абвінавачвае беларускія ўлады ў выкарыстанні прымусовай працы і звяртае ўвагу на перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей. «Белсат» вывучыў новы даклад і высветліў, што змянілася за год.