Merkavanni

Пакуль трон не захістаўся. На які дыялог з апазіцыяй згодны Лукашэнка

Былая палітзняволеная і лаўрэатка Прэміі імя Вацлава Гавэла ў галіне правоў чалавека 2021 года Марыя Калеснікава ў Палацы Еўропы ў Страсбуры, Францыя. 28 верасня 2026 года. Фота: Ahmet Sel / Anadolu via Getty Images

Марыя Калеснікава заяўляе, што шэсць гадоў дэмакратычныя сілы ўсё рабілі не так і трэба ісці на перамовы з рэжымам. Для адных гэта гучыць як абстрактная спрэчка – санкцыі ці дыялог. Але іншыя ўспрымаюць дылему зусім іначай: працягваць ціснуць і змагацца – альбо здацца на ласку Лукашэнкі?