Прымусовае раздзяванне пад камерамі, сабакі ў карцарах, пагрозы забраць дзяцей і месяцы без лістоў ад родных. Пра гэта расказалі 77 былых беларускіх палітвязняў, якія бралі ўдзел у даследаванні катаванняў і жорсткага абыходжання ў месцах зняволення. Амаль усе апытаныя паведамілі пра псіхалагічны гвалт, больш за палову – пра штрафную ізаляцыю, кожны трэці прызнаўся, што думаў пра самагубства. Пры гэтым самым цяжкім выпрабаваннем для многіх аказаліся не збіццё, а адзінота і расстанне з блізкімі. «Белсат» вывучыў вынікі даследавання і сведчанні яго ўдзельнікаў.
Analityka
Кожны трэці думаў пра самагубства. Як ламаюць беларускіх палітвязняў