За тры тыдні падлеткі ў Польшчы некалькі разоў нападалі на школы або рыхтаваліся да гэтага. Загінула 37-гадовая работніца школы, больш за дзясятак чалавек параненыя. 9 кастрычніка, у дзень, на які ў сацсетках абяцалі «крывавую пятніцу», паліцыя дзяжурыла каля школаў па ўсёй краіне і затрымлівала тых, хто пагражаў. Хвалююцца і беларускія бацькі, чые дзеці ходзяць у польскія школы. Што гэта – нейкі крывавы чэлендж ці падбухтораная звонку правакацыя, мэта якой – пасеяць паніку сярод польскага грамадства?