Merkavanni

Ці ўступіць Беларусь у Еўразвяз?

Людзі размахваюць беларускімі нацыянальнымі сцягамі і сцягам ЕЗ на мітынгу на плошчы маршала Юзафа Пілсудскага ў пятую гадавіну пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Варшава, Польшча. 9 жніўня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Экспертная ініцыятыва «Банк ідэяў» днямі правяла шырокую дыскусію на тэму «Еўраінтэграцыя Беларусі: Ідэйны залаты запас ці беларуская эмігранцкая ўтопія?». Абмеркаванне не дало адназначнага адказу, але лепш вызначыла пасткі і магчымасці геапалітычнага выбару Беларусі.