8 кастрычніка палітык, пісьменнік і былы палітвязень Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве зборнік віктарынаў «Соль зямлі», які склаў у зняволенні. Прэзентацыяй у Варшаве Севярынец распачаў чараду сустрэчаў з чытачамі, якія пройдуць у 10 гарадах Польшчы. «Соль зямлі» – другая выдадзеная сёлета кніга пісьменніка з тых сямі, якія ён напісаў у турме. «Белсат» пабываў на прэзентацыі.
рэпартаж
«У цэнтры кнігі – Беларусь, Бог, чалавек». Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве зборнік віктарынаў «Соль зямлі»