З тэрыторыі Беларусі адбыўся ўзброены напад на тэрыторыю краіны NATO. І пакуль прапаганда маўчыць пра інцыдэнт, адказнасць за яго бярэ на сябе расейская групоўка, база для якой стваралася яшчэ 12 гадоў таму. Гэта адбываецца на фоне таго, што ў самой Расеі заўважнае істотнае скарачэнне выдаткаў на вайну, а Літва шукае метадаў абараніць сябе пры дапамозе замежнай ядравай зброі. Пра гэта ды іншае – у дайджэсце найважнейшых падзеяў у сферы бяспекі для Беларусі і рэгіёну.
Analityka
Расейскія баевікі атакуюць NATO з Беларусі, пакуль у Менску праводзяць «антытэрарыстычны» форум. Дайджэст бяспекі за тыдзень