Gistoryi

«Глядзелі на нас, як на малпаў». Навошта школьнікаў водзяць у калоніі і што гэта дасць?

Экскурсія ў гарадзенскую турму
Экскурсія ў гарадзенскую турму – для падлеткаў на ўліку інспекцыі ў справах непаўналетніх УУС Кастрычніцкага раёну Горадні, Беларусь. 29 кастрычніка 2025 года. Фота: deti_obl_grodno / Instagram

У верасні ў школы і іншыя навучальныя ўстановы Беларусі масава пайшлі сілавікі. Адны з іх рэкламавалі працу ў міліцыі, іншыя – праводзілі «прафілактычную працу» – пужалі адказнасцю і турмой. Акрамя таго, для школьнікаў ладзіліся відэастрымы і сустрэчы з асуджанымі і нават экскурсіі ў пенітэнцыярныя ўстановы. Навошта гэта робіцца і які ўплыў можа мець на дзяцей? Абмяркоўваем з былой палітзняволенай Ксеніяй Луцкінай, псіхалагіняй Наталляй Скібскай і дарадцам Святланы Ціханоўскай у адукацыі Паўлам Церашковічам.