Kamentar

Пастаяннае нагадванне і тлумачэнне праблемаў. Дарадца Ціханоўскай – пра спробы спрасціць легалізацыю беларусаў у розных краінах

Цэнтр утрымання пад вартай Службы іміграцыйнага і мытнага кантролю ЗША (ICE). Нюарк, штат Нью-Джэрсі, ЗША. 5 чэрвеня 2026 года. Фота: Ryan Murphy / AFP / East News
Цэнтр утрымання пад вартай Службы іміграцыйнага і мытнага кантролю ЗША (ICE). Нюарк, штат Нью-Джэрсі, ЗША. 5 чэрвеня 2026 года. Фота: Ryan Murphy / AFP / East News

У ЗША не паляпшаецца сітуацыя з міграцыйным пераследам беларусаў, у Польшчы ўсё часцей чуваць пра выпадкі адмоваў у міжнароднай абароне, але ёсць і краіны, дзе пагаджаюцца на паслабленні ў дачыненні грамадзянаў Беларусі. Пра праблемы, добрыя навіны і пытанні, над якімі вядзецца праца, у праграме «Наш дзень» апавёў дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Леанід Марозаў.