«Беларусбанк» вывеў на рынак новы прадукт – крэдыт для пакупак на Wildberries. Суму да Br 50 000 можна ўзяць без даведак і даручальнікаў. Як гэтая прапанова спалучаецца з палітыкай ураду «купляйце беларускае», у чыю кішэню пойдуць крэдытныя грошы, як гэта можа адбіцца на замежнагандлёвым балансе і ці не забароняць у выніку дзяржаўнаму банку крэдытаваць замежных вытворцаў? Гэтыя пытанні мы задалі эканамістцы, прадстаўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе эканомікі і фінансаў Алісе Рыжычэнцы.