Merkavanni

І з падсвядомасці прарываецца вайна

Самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі FlyDubai на лётным полі пасля пасадкі ў ізраільскім аэрапорце імя Бэн-Гур'ёна ў горадзе Лод. 30 верасня 2026 года. Фота: Jack Guez / AFP / East News
Самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі FlyDubai на лётным полі пасля пасадкі ў ізраільскім аэрапорце імя Бэн-Гур'ёна ў горадзе Лод. 30 верасня 2026 года. Фота: Jack Guez / AFP / East News

Пасля нядаўняга інцыдэнту ў самалёце, што скіроўваўся з Дубаю ў Тэль-Авіў, вельмі хутка ў навіны і неймаверную колькасць допісаў у сацсетках прасачылася ідэя, нібыта «ў гэтым усім» актыўны ўдзел бралі ўкраінец і расеец. Так атрымлівалася яшчэ прыгажэй, яшчэ больш кінематаграфічна. Калектыўнае падсвядомае выдавала нібыта адзіную агульна важную ў нашай частцы свету тэму – яно казала пра вайну Расеі супраць Украіны.