Shuflyadka

Ці можа чума быць біялагічнай зброяй, ці ёсць ад яе вакцына і ці чакае нас эпідэмія? Галоўныя пытанні пра чуму

img
Медычныя работнікі рыхтуюць мышэй да ўвядзення ўзбуджальніка бубоннай чумы дзеля даследавання. Маскоўская вобласць, спецыяльны біялагічны палігон. 2001 год. Фота: Laski Diffusion / East News

Падазрэнне на першую смерць ад чумы ў Расеі за дзесяцігоддзі, ды яшчэ прытым, што нябожчыца – лабарантка супрацьчумнага інстытуту, узбударажыла свет. Запыты ў Google пра чуму выраслі на 5000 %, а краіны свету арганізоўваюць нарады ў гэтым пытанні. У беларусаў нагодаў для непакою яшчэ больш: у нас няма адэкватнай мяжы з краінай, якая прызвычаілася ўтойваць любое здарэнне і мае звычку распрацоўваць біялагічную зброю цішком. «Белсат» адказвае на самыя распаўсюджаныя пытанні пра чуму: наколькі смяротная гэтая хвароба, дзе жыве бактэрыя чумы, калі апошні раз яе фіксавалі ў Беларусі, ці ёсць у нас прыродныя асяродкі, як яна перадаецца і якая імавернасць, што чума ўвогуле зробіцца біялагічнаю зброяй.