Naviny

На «Бераставіцы» – найхутчэй. Колькі часу займае мяжа з Польшчай?

Аўтобус Intercars на вакзале Варшава Заходняя
Аўтобус Intercars на вакзале Варшава Заходняя. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота Белсат

У зоне чакання на беларускіх пунктах пропуску у бок Польшчы, паводле дадзеных «Белмытсэрвісу», стаіць каля 40–60 машын, а на адным з участкаў няма і пяці. Беларусы перасталі скардзіцца на вялізныя чэргі, і нават з аўтобусамі, падаецца, усё не так дрэнна. «Белсат» паглядзеў чаты, у якіх абмяркоўваюць сітуацыю на мяжы, – расказваем, колькі прыходзіцца чакаць.