Shuflyadka

Выбіў дыван, пасадзіў дрэва, пусціў ката пагрэцца. За што ў Беларусі можна атрымаць штраф

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: LookByMedia

Пакінуў добрыя рэчы каля сметніцы – да Br 1350


У верасні жыхарка Слуцку Ірына вынесла да смеццевых кантэйнераў два пакеты адзення і рулон лінолеуму. Адзенне было ношанае, але яшчэ добрае, і жанчына спецыяльна не стала кідаць яго ў бак: спадзявалася, што рэчы каму-небудзь спатрэбяцца.