Gistoryi

Настаўнікаў няма, затое ёсць гранаты. Чаму пратэстуюць французскія школьнікі

Студэнты і школьнікі пратэстуюць каля будынку Інстытуту палітычных даследаванняў Sciences Po ў Парыжы
Студэнты і школьнікі пратэстуюць каля будынку Інстытуту палітычных даследаванняў Sciences Po ў Парыжы. Францыя, 7 кастрычніка 2026 года. Фота: Tom Nicholson / Getty Images

Пацукі ў ліцэях, месяцы без настаўнікаў і перапоўненыя класы вывелі французскіх школьнікаў на вуліцы. Праз тры тыдні – сотні заблакаваных школ, тысячы затрыманых і падлеткі з цяжкімі траўмамі пасля сутыкненняў з паліцыяй. Чаму звычайныя школьныя праблемы прывялі да найбуйнейшых пратэстаў ліцэістаў апошніх гадоў і пры чым тут Беларусь – у матэрыяле «Белсату».