Merkavanni

Таксічны калій «вялікіх угодаў»

Уваход у цэнтральны офіс Беларускай калійнай кампаніі (БКК). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media
Уваход у цэнтральны офіс Беларускай калійнай кампаніі (БКК). Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

Як казаў Ежы Лец, непрыгожа падазраваць, калі цалкам упэўнены. Заява пра падрыхтоўку «вялікай угоды» паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі аб пастаўках у Амерыку беларускага калію выклікала сапраўдны шторм у беларускай медыйнай прасторы.